ГОЛУБЕЎ Юрый Пятровiч

Рэктар
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.C.Пушкіна,
кандыдат тэхнiчных навук, дацэнт

Кантактная інфармацыя

Адрас:

г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, каб. № 223, 224016

Тэлефон:

(+375 162 ) 21-65-17

E-mail:

golubev@brsu.by

 

Кароткая біяграфія

У 1998 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, выпускнік радыётэхнічнага факультэта. У гэтым жа годзе пачаў працу на кафедры фізікі на пасадзе інжынера і паступіў у аспірантуру па спецыяльнасці «Вакуумная і плазмавая электроніка». У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Плазмавыя крыніцы электронаў з пучкамі вялікага сячэння для электронна-прамянёвых тэхналогій» па спецыяльнасці «Электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі».

Вёў выкладчыцкую дзейнасць і займаўся навуковай працай на кафедры фізікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. З 2000 па 2003 год – асістэнт, з 2003 па 2006 – старшы выкладчык, з 2006 – дацэнт кафедры фізікі. У перыяд з 2004 па 2006 год з’яўляўся намеснікам адказнага сакратара, адказным сакратаром прыёмнай камісіі ўніверсітэта. З 01.09.2007 года Ю. П. Голубеў працаваў начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела; з 01.10.2017 – прарэктарам па вучэбнай працы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.

Узнагароджаны Граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі».

У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.07.2023 № 133-к прызначаны рэктарам установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».

Навуковыя інтарэсы

  • Энергаэфектыўныя электронна- і iонна-прамянёвыя тэхналогіі на базе крыніц з плазмавым эмітарам