Урачыстае рэспубліканскае адкрыццё Трэцяга працоўнага семестра

14 мая на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Буйнічскае поле” прайшло ўрачыстае рэспубліканскае адкрыццё Трэцяга працоўнага семестра – 2022. У ліку 500 яго ўдзельнікаў знаходзіўся і педагагічны атрад “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”. Кранальна прайшло ўручэнне працоўных пуцёвак для работы на значымых аб’ектах нашай краіны. Пасля ўрачыстай часткі байцы здалі нарматывы фізкультурна-спартыўнага комплексу “Змагайся! Імкніся! Перамагай!”

 

  

Падзяліцца: