Інтэнсіў для актыву студэнцкіх саветаў і саветаў маладых вучоных

6 мая ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў інтэнсіў для актыву студэнцкіх саветаў і саветаў маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі г. Брэста. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова.

  

У рамках інтэнсіва спецыялісты Рэспубліканскага моладзевага цэнтра ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» правялі трэнінг на знаёмства і каманднае згуртаванне, майстар-клас па рабоце ў інфармацыйнай прасторы «Level-up», майстар-клас па аратарскім майстэрстве і майстар-клас “Прапаноўвай! Абмяркоўвай! Рэалізуй!”.

  

Інтэнсіў паспрыяе павышэнню кампетэнтнасці ўсіх тых, чыя дзейнасць забяспечвае канструктыўную камунікацыю “студэнт – педагог – кіраўніцтва”.

Падзяліцца: