Практыкум “Вырашэнне міжасобасных канфліктаў” для студэнтаў-лідараў

Ва ўніверсітэце працягвае сваю працу школа “Вопыт”, якая дзейнічае пры аддзеле выхаваўчай працы з моладдзю. Чарговыя заняткі, якія адбыліся 19 мая для студэнтаў-лідараў, што ўваходзяць у студсаветы інтэрнатаў, правялі выкладчыкі кафедры сацыяльнай працы: дацэнт, кандыдат псіхалагічных навук Алена Аляксееўна Бай і старшы выкладчык Маргарыта Мікалаеўна Мозерава.

Практыкум “Вырашэнне міжасобасных канфліктаў” быў накіраваны на развіццё канфлікталагічных кампетэнцый студэнтаў-актывістаў. У ходзе практыкума яго ўдзельнікі канкрэтызавалі свае веды пра міжасобасныя канфлікты і фактары, якія правакуюць канфлікт; аналіз кейсаў даў магчымасць адпрацаваць канструктыўныя навыкі рашэння канфліктных сітуацый. Студэнты атрымалі таксама спасылкі на інтэрнэт-сайты з карыснымі аўдыя- і відэаматэрыяламі, спіс літаратуры, выкарыстаўшы якія можна самастойна навучыцца папярэджваць і вырашаць канфлікты, што ўзнікаюць у розных сферах жыццядзейнасці чалавека.

Студэнты высока ацанілі выніковасць дадзенай формы працы, выказалі сваю гатоўнасць выкарыстаць атрыманыя веды і сфарміраваныя ўменні ў асабістым жыцці, вучэбнай і будучай прафесійнай дзейнасці.

Падзяліцца: