Дні студэнцкай навукі (20–30 красавіка)

Штогод ва ўніверсітэце арганізуюцца «Дні студэнцкай навукі», у рамках якіх праводзяцца розныя мерапрыемствы. Традыцыйным ва ўніверсітэце стала правядзенне штогадовых канферэнцый: Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных і ўніверсітэцкай канферэнцыі замежных студэнтаў. У Рэспубліканскай канферэнцыі прымаюць удзел маладыя навукоўцы, якія атрымалі самастойныя навуковыя вынікі.