XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта»

26 красавіка 2019 года на сацыяльна-педагагічным факультэце нашага ўніверсітэта прайшла XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта», якая традыцыйна арганізуецца кафедрай псіхалогіі развіцця. У ёй прынялі ўдзел 95 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Удзельнікі канферэнцыі атрымалі магчымасць падаць вынікі ўласных навуковых даследаванняў і паўдзельнічаць у навуковай дыскусіі.

На пленарным пасяджэнні вялікую цікавасць выклікалі даклады магістрантаў сацыяльна-педагагічнага факультэта Громавай Таццяны, Чудакова Андрэя, Кузьміна Дзмітрыя, студэнткі 4-га курса Верабей Анастасіі. На секцыйных пасяджэннях лепшымі былі прызнаны даклады магістранта Баранавай Віялеты, студэнтаў сацыяльна-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Краўчук Яўгеніі, Тарановіч Дзіяны, студэнта факультэта замежных мовы Шарамета Георгія, студэнта Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь Бязручкіна Глеба, студэнткі МДЛУ Сінюк Лізаветы.

Кафедра псіхалогіі развіцця

Падзяліцца: