«Вучуся красамоўству»

10 сакавіка ў культурна-асветніцкім цэнтры імя У.А. Калесніка прайшло чарговае мерапрыемства з праграмы Фестывалю замежных студэнтаўуніверсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Вучуся красамоўству-2015». У ім прынялі ўдзел 22 студэнты-інафоны з факультэтаў філалагічнага, замежных моў, псіхолага-педагагічнага, юрыдычнага, біялагічнага, геаграфічнага і фізіка-матэматычнага (Феліцыя Арнольд, слухачка ФДП, прапанавала сваё паведамленне пра жыццё моладзі ў ЗША па-за конкурсам).

Арганізатары, выкладчыкі кафедры агульнага і рускага мовазнаўства, падрыхтавалі цікавую і насычаную конкурсную праграму, якую прымеркавалі да Года моладзі. Першы этап – публічнае выступленне на тэму «Ці лёгка быць маладым». Прагучалі разважанні пра «плюсы» і «мінусы» гэтага перыяду жыцця чалавека, пра праблемы, з якімі сутыкаецца сучасная моладзь і якія даводзіцца ёй пераадольваць. Рабяты прапанавалі некаторыя шляхі, якімі можна вырашаць або ўжо вырашаюцца гэтыя праблемы, у тым ліку прагучалі прыклады з асабістага вопыту канкурсантаў, з жыцця іншых людзей, якія прыцягнулі ўвагу студэнтаў, сталі для іх у чымсьці прыкладам для пераймання.

Другі этап конкурсу – «Думкі ўслых» – складаўся з двух заданняў у рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання. У міні-дыялогу «Мяне хвалюе ...» кожны канкурсант задаў адно пытанне на хвалюючую яго тэму свайму саперніку і, у сваю чаргу, адказаў на яго пытанне. У заданні «Мінімум слоў – максімум думкі» студэнты агучылі свае, максімальна блізкія па сэнсу да арыгінала, варыянты заканчэння выказвання вядомага чалавека.

Таксама ўсім прысутным студэнцкі клуб універсітэта прапанаваў невялікую канцэртную праграму.

У выніку напружанай (і гэта не проста метафара) барацьбы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

І месца: Нурыева Гульшат, студэнтка 2-га курса факультэта замежных моў, і Аннабердыева Шырын, студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта;
ІІ месца: Чарыева Джэнет, студэнтка 2-га курса юрыдычнага факультэта;
ІІІ месца: Юсупаў Цімур і Мацякубаў Нурбек, абодва студэнты 2-га курса факультэта замежных моў.

Віншуем пераможцаў!

Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта