Урачыстая лінейка выпускнікоў

У Год гістарычнай памяці 1 чэрвеня 2022 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прагучаў апошні званок для выпускнікоў. Урачыстая лінейка пачалася пад гукі Гімна Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень стаў для маладых спецыялістаў стартам на шляху да адкрыцця новых прафесійных гарызонтаў.

  

Са словам на дарогу да моладзi звярнулася рэктар Ганна Сендзер, якая пажадала выпускнікам на доўгія гады заставацца ў прафесіі, быць мэтанакіраванымі і творчымі, адданымі роднай зямлі і працаваць дзеля росквіту Беларусі. Ганна Мікалаеўна ўручыла выпускнікам Граматы ўніверсітэта і падзякі рэктара. У зваротным слове студэнты выказалі ўдзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэтаў, педагогам за прафесіяналізм і мудрасць, за тое, што навучылі цаніць мінулае і думаць пра будучае. З падзякай за педагагічную працу, цяпло сэрцаў і падтрымку моладзі да кіраўніцтва і педагогаў універсітэта звярнуліся бацькі выпускнікоў.

  

Студэнты-выпускнікі парадавалі прысутных творчымі падарункамі, галоўным з якіх стаў кранальны развітальны вальс.

  

Падзяліцца: