Універсітэцкі адкрыты конкурс інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў

Чарговы ўніверсітэцкі адкрыты конкурс інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў быў праведзены 12 лютага 2020 года кафедрай беларускай філалогіі. Мэта конкурсу – папулярызацыя літаратурнай спадчыны айчынных мастакоў слова і развіццё творчых здольнасцей моладзі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзевяць тэатральных калектываў школ горада Брэста. Конкурс паказаў зацікаўленасць настаўнікаў і вучняў нацыянальнай культурай, мастацкім словам.

Юныя тэатралы прадэманстравалі высокі ўзровень сцэнічнага ўвасаблення фальклорных і літаратурных твораў. Гледачы атрымлівалі асалоду ад мілагучнага беларускага слова і ад ігры акцёраў-пачаткоўцаў на сцэне. Дыяпазон прадстаўленых інсцэніровак быў даволі шырокі: ад класічных «Мікітаў лапаць» Міхася Чарота, «Паўлінкі» Янкі Купалы да твораў сучаснага берасцейскага пісьменніка Ігара Сідарука, а таксама драматурга-аматара, настаўніка Вячаслава Корбута. У конкурсную праграму ўвайшлі як пастаноўкі «Узорнага» лялечнага тэатра «Чароўная табакерка» ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Брэста імя К. Л. Губарэвіча» (кіраўнікі – Сакалюк Алена Уладзіславаўна, Тэвасян Тамара Анатольеўна), так і тэатралаў-пачаткоўцаў. У год святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі з цікавасцю ўспрынялася сцэнічная інтэрпрэтацыя фрагментаў кнігі «У вайны не жаночы твар» Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Прыемна ўразіла гледачоў пастаноўка «Быў. Ёсць. Буду» па творах У. Караткевіча, юбілей якога святкуецца сёлета. Кранулі душы прысутных інсцэніроўкі твораў хрысціянскай тэматыкі. Правядзенне ўніверсітэцкага адкрытага конкурсу інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў на філалагічным факультэце становіцца добрай традыцыяй.

Кафедра беларускай філалогіі

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта