У руках студэнцтва – у БрДУ адбыўся Дзень самакіравання

Дзень самакіравання ў нашым універсітэце адзначылі 19 лістапада. Традыцыйна студэнты на адзін дзень сталі выкладчыкамі, прарэктарамі і нават рэктарам. Пасяджэнні ў рэктараце і дэканатах, прыём па асабістых пытаннях і правядзенне заняткаў – студэнты цалкам пагрузіліся ў кіраўнічую і выкладчыцкую дзейнасць.

Дублёр рэктара Сяргей Жук разглядаў пытанні ажыццяўлення падрыхтоўкі студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі. Парадак дня дублёра першага прарэктара Станіслава Мароза – вынікі міжсесійнай атэстацыі і захаванне навучэнцамі вучэбнай дысцыпліны. Праблемамі, звязанымі са стварэннем СНТ універсітэта і ўнясення змяненняў у яго статут, займаўся дублёр прарэктара па навуковай працы Ілья Юзвук. Падрыхтоўка да правядзення фестывалю валанцёраў «Валанцёрства на карысць грамадства» і конкурсу «Павер у сябе» стаяла на парадку дублёра прарэктара па выхаваўчай працы Ксеніі Громік.

На вучэбных занятках кола тэм для вывучэння таксама было шырокае: раслінны і жывёльны свет, станаўленне дзяржаў, пісьменнасць і ўнутраны свет літаратурных герояў, ураўненні і задачы – студэнты-дублёры выкладчыкаў падрыхтавалі для аднакурснікаў пазнавальныя і цікавыя семінары і лабараторныя.

На студэнцкім рэктараце адзначылі, што студактывамі спланаваны і праведзены розныя мерапрыемствы, накіраваныя на актывізацыю вучэбнай дзейнасці і папярэджанне парушэнняў вучэбнай дысцыпліны. Ва ўніверсітэце створаны студэнцкія ініцыятыўныя групы, якія займаюцца распрацоўкамі стартап-праектаў. Абмеркаваны пытанні карпаратыўнай культуры.

Дублёры рэктара, прарэктараў і дэканаў прынялі праект рашэння па разгледжаных пытаннях. Ён змяшчае прапановы студэнтаў-дублёраў па павышэнню эфектыўнасці вучэбнага працэсу і ліквідацыі парушэнняў правілаў пражывання ў інтэрнатах. Напрыклад, прапануецца пашырыць сістэму інфармавання студэнтаў за кошт стварэння новых форм правядзення сустрэч з імі, а таксама часцей збірацца разам навучэнцам, лідарам студэнцкага самакіравання інтэрнатаў і выхавальнікам для абмеркавання актуальных пытанняў на лакальным узроўні.

Завяршыўся дзень самакіравання выніковым сходам студэнтаў-дублёраў з прарэктарам па выхаваўчай працы Таццянай Сакаловай і кіраўніком аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццянай Кошык, на якім удзельнікі абмяняліся ўражаннямі.

Таццяна Васільеўна ад кіраўніцтва БрДУ павіншавала студэнтаў са святам, адзначыла паспяховую, плённую працу ўсіх дублёраў і пажадала ім здароўя, дасягнення мэтаў і ўдачы. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што падобныя мерапрыемствы дапамагаюць навучэнцам глыбей акунуцца ў выбраныя спецыяльнасці.

Таксама ў гэты дзень адбылося шмат мерапрыемстваў на факультэтах. Фінальным акордам дня ўніверсітэта стала дыскатэка ў караоке-клубе «Цэльсій», арганізаваная прафкамам студэнтаў універсітэта.

Навучэнцы ўпэўнены, што святкаванне Дня студэнтаў такім чынам дапаможа ўдасканаліць падрыхтоўку кадраў.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта