У прыярытэце – бяспека чалавека

Сустрэча старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктара эканамічных навук Аляксандра Шуміліна з супрацоўнікамі і студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася ў канферэнц-зале ўніверсітэта 14 мая. Аўдыторыю пазнаёміла з госцем рэктар Ганна Сендзер.

Ва ўступным слове Аляксандр Генадзьевіч расказаў пра распрацоўкі, якімі ганарыцца наша краіна. Так, у апошні час імкліва развіваецца медыцына. Акрамя таго, падставай для гонару з’яўляюцца распрацоўкі Парку высокіх тэхналогій, прадукцыя Беларускага аўтамабільнага завода, у прыватнасці самазвал грузапад’ёмнасцю 450 тон, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Свет стаў тэхналагічным, сёння ў многім менавіта тэхналогіі вызначаюць узровень развіцця і якасці жыцця. Але важна разумець, што яны не заменяць чалавека. Прыклад таму – сфера адукацыі. “Прафесія настаўніка ніколі не знікне”, – перакананы Аляксандр Шумілін.

Аляксандр Генадзьевіч акцэнтаваў увагу аўдыторыі на тым, што тэхналагічныя пытанні, якія сёння стаяць перад сусветнай грамадскасцю, усё больш пераходзяць у плоскасць філасофіі, сацыялогіі і этыкі, бо ўсе распрацоўкі ствараюцца чалавекам. “У прыярытэтах навукова-тэхналагічнага развіцця – бяспека чалавека, – зазначыў госць. – Толькі чалавек-патрыёт з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, чалавек-інтэлектуал здольны якасна працаваць на карысць нашай краіны, памнажаць яе багацце”.

Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта актыўна ўступілі ў дыялог з Аляксандрам Генадзьевічам. У працэсе гутаркі яму задавалі пытанні пра выкарыстанне высокіх тэхналогій у адукацыйным працэсе, пра ўплыў Iнтэрнэту на жыццё сучаснага чалавека і інш.

Сустрэча атрымалася прадуктыўнай. Галоўная выснова, да якой прыйшлі студэнты: тэхналогіі павінны не замяняць рэальнае жыццё, а дапамагаць чалавеку ў яго дзейнасці.

У канцы мерапрыемства Ганна Мікалаеўна пажадала Аляксандру Генадзьевічу новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці і выказала надзею на будучыя сустрэчы ў сценах універсітэта.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта