У БрДУ прайшло інфармацыйнае кансультаванне для ідэалагічнага актыву рэгіёна

“Беларусь – яе годнае месца ў сучасным шматпалярным свеце” – так была абазначана тэма інфармацыйнага кансультавання для кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, іх намеснікаў і ідэалагічнага актыву адміністрацыйных тэрыторый Брэсцкага рэгіёна, якое прайшло 10 верасня на базе БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Мерапрыемства арганізавана Брэсцкай абласной арганізацыйнай структурай РДГА «Беларускае таварыства “Веды”» сумесна з Галоўным упраўленнем ідэалагічнай працы і па справам моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Спікерамі выступілі старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Савіных і прафесар Акадэміі МУС Беларусі Аляксандр Іваноўскі. Аўдыторыю з гасцямі пазнаёміла рэктар універсітэта Ганна Сендзер.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі геапалітычнае становішча ў свеце і ў Беларусі, унутрыпалітычную сітуацыю ў нашай краіне, дзяржаўную палітыку інфармацыйнай бяспекі ў Год народнага адзінства, абазначылі першаступенныя задачы ідэалагічнага актыву па арганізацыі эфектыўнай працы ў працоўных калектывах.

Падзяліцца: