-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У БрДУ праходзіць Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі: вывучэнне і захаванне”
26–27 сакавіка на гістарычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна праходзіць Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі: вывучэнне і захаванне”. У навуковым мерапрыемстве прымаюць удзел студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта БрДУ, навукоўцы Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, іншых арганізацый і ўстаноў адукацыі і навукі, а таксама Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
26 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне. Пленарныя даклады былі прысвечаны актуальным пытанням антрапалогіі, вынікам археалагічных даследаванняў (у тым ліку падводнай археалогіі і вывучэнню сярэднявечных помнікаў), а таксама новым інтэрпрэтацыям вядомых археалагічных комплексаў.
На пасяджэннях канферэнцыі і ў яе кулуарах абмяркоўваюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні вывучэння, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны: археалагічныя, этнаграфічныя, краязнаўчыя, культуралагічныя даследаванні, асобныя аспекты вывучэння і захавання гістарычнай памяці.
Віталій Юр’евіч Піліповіч,
старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін















