У БрДУ дадзены старт фестывалю “Студэнцкая вясна – 2022”

Я краінай ганаруся, што завецца Беларуссю!” – пад такім дэвізам 15 сакавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна стартаваў фестываль творчасці “Студэнцкая вясна – 2022”.

На адкрыцці самага масавага і значымага для моладзі ўніверсітэта фэсту рэктар Ганна Сендзер падкрэсліла, што ў Год гістарычнай памяці многія мерапрыемствы праграмы накіраваны на захаванне памяці пра слаўныя старонкі гісторыі Беларусі, а таксама на памнажэнне традыцый роднай зямлі і ўніверсітэта.

У сваю чаргу, старшыня студэнцкага самакіравання БрДУ імя А.С. Пушкіна Дар’я Жаркова падзялілася сваімі спадзяваннямі адносна таго, якая ж моладзевая вясна ва ўніверсітэце будзе ў гэтым годзе.

  

Беларусь, вясна, маладосць, творчасць – галоўныя словы на працягу месяца для ўсіх студэнтаў БрДУ!

Падзяліцца: