-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У БрДУ адбыўся межфакультэцкі мультымедыйны калейдаскоп “Героі Беларусі”
23 красавіка па ініцыятыве гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў і факультэта прыродазнаўства быў праведзены межфакультэцкі мультымедыйны калейдаскоп “Героі Беларусі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмілісь з жыццёвым, прафесійным і грамадскім шляхам грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё дзяржавы.
У інтэрактыўным фармаце студэнцкая моладзь прадставіла даклады пра Уладзіміра Карвата, Паўла Марыева, Міхаіла Савіцкага, мітрапаліта Філарэта, Андрэя Нічыпорчыка і Мікіту Куконенка, Марыну Васілеўскую. Марыя Драннікава выступіла з паведамленнем пра подзвіг першага героя Беларусі Уладзіміра Карвата. Ілья Ціханюк прадставіў даклад на тэму «Кажам БелАЗ – разумеем Павел Марыеў». Вікторыя Такарчык расказала пра творчасць мастака Міхаіла Савіцкага, Ганна Майсюк – пра духоўнае служэнне Айчыне мітрапаліта Філарэта. Бессмяротным подзвігам Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куконенка натхніўся Данііл Капылоў. Першай жанчыне-касманаўту Марыне Васілеўскай было прысвечана паведамленне Дар’і Шкуратавай.
Запрошаны эксперт Ганна Тарасаўна Анішчук, якая з’яўляецца старшынёй Брэсцкага гарадскога Савета ветэранаў, падкрэсліла, што подзвіг – гэта самаадданасць на карысць прафесійнай дзейнасці, выратавання жыцця людзей, захавання і развіццё духоўнай спадчыны, адлюстраванне гістарычных падзей і замацаванне іх у мастацтве і памяці пакаленняў. Героі Беларусі і іх уклад у развіццё дзяржавы – гэта узор патрыятызму і любові да Радзімы, стварэння ўмоў для далейшай будучыні нашай Беларусі.
Вікторыя Уладзіміраўна Сушко,
намеснік дэкана па ідэалагічнай
і выхаваўчай працы гістарычнага факультэта









