Тыдзень псіхалогіі – 2021

Выставка психологической литературы «Психология день за днем» З 22 па 30 лістапада спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы (СППС), выкладчыкамі кафедр псіхалогіі і сацыяльнай работы ў рамках Тыдня псіхалогіі было арганізавана і праведзена больш за 20 мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел як студэнты, так і выкладчыкі ўніверсітэта.

Выставка-блокнот «Мудрость на каждый день» Адкрылі Тыдзень псіхалогіі выстаўка псіхалагічнай літаратуры “Псіхалогія: дзень за днём” і выстаўка-блакнот “Мудрасць на кожны дзень”. У фае галоўнага вучэбнага корпуса бібліятэкай была арганізавана экспазіцыя вучэбных і навуковых выданняў выкладчыкаў універсітэта, айчынных і замежных аўтараў па папулярнай псіхалогіі, псіхалагічнай дыягностыцы, карэкцыі, псіхалагічнаму кансультаванню і інш. Для эмацыйнай разрадкі студэнтам было прапанавана напісаць натхняльныя пажаданні самім сабе.

Семинар «Социально-педагогическое и психологическое сопровождение адаптации студентов первого курса к образовательному пространству университета» Значымым агульнаўніверсітэцкім мерапрыемствам, арганізаваным СППС, стаў традыцыйны семінар “Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне адаптацыі студэнтаў першага курса да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта” (пры ўдзеле намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп, студэнтаў-куратараў і выхавальнікаў інтэрнатаў). Педагог-псіхолаг Н.С. Ануфрыкава азнаёміла прысутных з паказчыкамі працэсу адаптацыі студэнтаў на працягу 3 гадоў і абазначыла праблемныя пытанні, над якімі трэба будзе працаваць спецыялістам у гэтым навучальным годзе.

Викторина «Что я знаю о психологии?» Сумесна з начальнікам аддзела наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Ленінскага раёна горада Брэста В.Г. Карпішэвічам была арганізавана online-пляцоўка “Адказнасць непаўналетніх за правапарушэнні”. Студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта азнаёмілі з правапарушэннямі, якія найбольш часта сустракаюцца ў моладзевым асяродку, мерай адказнасці за распіццё спіртавых напояў і курэнне ў грамадскіх месцах, кіберзлачынствы, а таксама ўжыванне, захоўванне і збыт наркатычных сродкаў і інш. У холе галоўнага вучэбнага корпуса ўніверсітэта паказвалiся відэаролікі прафілактычнай накіраванасці.

Викторина «Мир психологии» Віктарыны “Што я ведаю пра псіхалогію?” і “Свет псіхалогіі” аб’ядналі ў інтэлектуальным спаборніцтве студэнтаў інтэрнатаў № 4 і № 3. Маладыя людзi з карысцю правялі час, паказалі добрыя веды ў галіне псіхалогіі і былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Практикум «Позитивное мышление – позитивное настроение» Студэнты, што жывуць у інтэрнатах № 1 і № 2, прынялі ўдзел у практыкуме”Пазітыўнае мысленне – пазітыўны настрой”. Яны актыўна ўдзельнічалі ў нейрапсіхалагічных практыкаваннях па развіцці мыслення, рашалі псіхалагічныя задачы, дыягназавалі адзін у аднаго ўзровень развіцця ўвагі і памяці, адпрацоўвалі розныя тэхнікі запамінання (мнематэхнікі).

У рамках Тыдня псіхалогіі таксама прайшлі мерапрыемствы, арганізаваныя кафедрай псіхалогіі і кафедрай сацыяльнай працы (“Жыццёвыя крызісы чалавека. Спосабы пераадолення” – круглы стол, “Паводзіны чалавека. Эксперыменты” – семінар, “Шкодная звычка – цяжкі вораг” – круглы стол, “Псіхалогія ў жыцці сучаснага студэнта” – брэйн-рынг, “Што? Дзе? Калі?” – псіхалагічны конкурс і інш.), якія выклікалі цікавасць у студэнтаў, бо спрыялі іх самаразвіццю і ўдасканаленню камунікатыўных навыкаў, стварэнню сяброўскай атмасферы, а таксама больш глыбокаму разуменню псіхалогіі ў паўсядзённым жыцці чалавека.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: