Сустрэча з пратаіерэем Фёдарам

У рамках узаемадзеяння ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь з Беларускай праваслаўнай царквой 14 сакавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла сустрэча пратаіерэя, старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай праваслаўнай царквы Фёдара Поўнага са студэнтамі ўніверсітэта.

У сваім звароце да моладзі пратаіерэй расказаў пра духоўную вясну ў перыяд Вялікага посту і паводзінах чалавека ў гэты час, пра значымасць паняццяў “сумленне”, “пакора” і “духоўнасць”, якія цесна звязаны з патрыятызмам, адзначыў асаблівасці славянскага менталітэту. Айцец Фёдар падкрэсліў, што “галоўная задача сістэмы адукацыі сёння – даць маладым людзям глубокія веды пра свет і выхаваць душу чалавека”.

Студэнты цікавіліся ў святара таемствамі споведзі і хрышчэння, задавалі пытанні пра поліканфесіянальнасць у Беларусі, пра разуменне духоўнай прыгажосці і інш.

На завяршэнне сустрэчы пратаіерэй Фёдар Поўны пажадаў усім студэнтам любові да Радзімы і поспехаў у вучобе.

Юлія Воўк

Падзяліцца: