Сустрэча з начальнікам упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама

Сустрэча начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Мікалая Георгіевіча Самасюка са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла 2 сакавіка 2022 г.

Мэта дыялогу – прыцягванне ўвагі студэнтаў да асаблівасцей працы праваахоўных органаў, папярэджанне і прафілактыка супрацьпраўных з’яў у асяродку моладзі. Асаблівая ўвага была нададзена неабходнасці прытрымлівацца правілаў асабістай бяспекі ў сетцы Інтэрнэту, а таксама адказным адносінам да заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, студэнтаў цікавіла, якія патрабаванні прад’яўляюцца да тых, хто пажадае звязаць сваю прафесійную дзейнасць з органамі ўнутраных спраў, якія перавагі дае служба ў міліцыі. Студэнты з вялікай увагай слухалі гасцей і атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.

Падзяліцца: