Сустрэча рэктара ўніверсітэта Г. М. Сендзер з першакурснікамі сацыяльна-педагагічнага факультэта

Дэмакратызм і адкрытасць – гэтымі словамі можна ахарактарызаваць стыль працы сапраўднага кіраўніка, прафесіянала сваёй справы. У гэтым 20 лістапада 2019 года змаглі пераканацца першакурснікі сацыяльна-педагагічнага факультэта на сустрэчы з рэктарам універсітэта, прафесарам Ганнай Мікалаеўнай Сендзер.

З першых хвілін зносін і да іх заканчэння ў аўдыторыі панавала нязмушаная атмасфера, якая шмат у чым склалася дзякуючы асабліваму, педагагічна даверліваму тону дыялогу, выбранаму Ганнай Мікалаеўнай. У пачатку сустрэчы рэктар прывяла ў якасці прыкладу некалькі нестандартных сітуацый, што ярка і вобразна выяўляць асаблівасці маладых людзей сучаснага пакалення. Яна таксама прапанавала першакурснікам запісаць нумар яе мабільнага тэлефона, акцэнтаваўшы ўвагу на тое, што праблемы, з якімі яны могуць звяртацца да кіраўніка ўніверсітэта, могуць быць самымі рознымі: ад навучальных да асабістых.

Прысутных на сустрэчы першакурснікаў спецыяльнасцяў «Дашкольная адукацыя» і «Лагапедыя» цікавілі пытанні з розных сфер жыццядзейнасці: ад якасцяў, якімі павінен валодаць сучасны педагог, да рашэння сітуацый, што ўзнікаюць у працэсе адаптацыі ў інтэрнатах студэнцкага гарадка.

Ганна Мікалаеўна расказала пра свае студэнцкія гады, праведзеныя ў інтэрнаце. Рэктар выказала аднадушнасць з меркаваннем Прэзідэнта нашай краіны ў тым, што студэнцтва – гэта самы шчаслівы і яркі перыяд, у які адкрываюцца бязмежныя прасторы для самарэалізацыі, набываюцца сапраўдныя сябры на ўсё жыццё.

Вялікую зацікаўленасць у студэнтаў выклікаў адказ рэктара, як выпускніцы фізіка-матэматычнага факультэта, на пытанне аб сувязі і карысці матэматычных ведаў у выбудоўванні прафесійнай кар’еры.

Вельмі тактоўна Ганна Мікалаеўна закранула моманты, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў «этычным кодэксе навучэнца»; дала парады па выкананні афіцыйнага дрэс-кода, грунтуючыся на сваім жыццёвым вопыце; распавяла аб занятках спортам для падтрымання добрай фізічнай формы.

Сацыяльна-педагагічны факультэт

Падзяліцца: