-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Сустрэча рэктара са студэнцкім актывам
Напярэдадні новага навучальнага года рэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Ганна Сендзер сустрэлася з лідарамі студэнцкага самакіравання ўніверсітэта. Галоўнай тэмай дыялогу сталі вынікі Рэспубліканскага педагагічнага савета. Пра іх расказаў старшыня Савета студэнцкага самакіравання Мікалай Разнічэнка, які быў удзельнікам аднаго з самых важных для прадстаўнікоў сферы адукацыі сходу. На педсавеце многа ўвагі ўдзялілі пытанню прыцягнення выпускнікоў школ на педагагічныя спецыяльнасці, дадзеная праблема з’яўляецца актуальнай і для нашай установы адукацыі.
Студэнцкі актыў на сустрэчы з рэктарам выступіў з ініцыятывай стварэння ва ўніверсітэце патрыятычнага праекта, які стаў бы брэндам БрДУ.
У канцы мерапрыемства Ганна Мікалаеўна павіншавала студэнтаў з наступленнем новага навучальнага года і пажадала поспехаў і дасягненняў на абраным шляху.
Пасля дыялогу студэнты падзяліліся ўражаннямі.
Дар’я Жаркова, фізіка-матэматычны факультэт:
– Сустрэча з рэктарам напярэдадні новага навучальнага года прайшла ў атмасферы даверу. Цікава было пачуць пра вынікі Рэспубліканскага педсавета з вуснаў студэнта. У нас была магчымасць падзяліцца сваімі думкамі наконт статусу педагагічнай прафесіі ў сучасным свеце. Безумоўна, мы адзіныя ў тым, што быць педагогам – гэта адказна, важна і прэстыжна.
Ілья Агрэніч, філалагічны факультэт:
– Я рады, што мне пашанцавала ў пачатку навучальнага года сустрэцца з рэктарам універсітэта. Мы абмеркавалі планы на бліжэйшы час, задалі пытанні, якія цікавяць, і атрымалі на іх вычарпальныя адказы. Дыялог з Ганнай Мікалаеўнай традыцыйна атрымліваецца канструктыўным.
Іна Бярынчык, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю