-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Сустрэча рэктара са студэнтамі, уключанымі ў перспектыўны кадравы рэзерв універсітэта
7 снежня ў БрДУ імя А.С. Пушкіна ў фармаце адкрытага дыялогу адбылася сустрэча рэктара, доктара педагагічных навук, прафесара Ганны Мікалаеўны Сендзер са студэнтамі, уключанымі ў перспектыўны кадравыв рэзерв універсітэта.
Ганна Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу студэнтаў – будучых вучоных, кіраўнікоў – на важнасць той працы, якую сістэмна праводзяць з імі спецыялісты ўніверсітэта, фарміруючы значымыя прафесійныя і асобасныя якасці, навыкі ўпраўленчай дзейнасці праз арганізацыю спецыяльных вучэбных трэнінгаў, дыялогавых пляцовак і сустрэч з прадстаўнікамі органаў улады.
Студэнтаў цікавіла, якімі якасцямі, на думку Ганны Мікалаеўны, павінен валодаць сучасны малады спецыяліст, каб стаць добрым кіраўніком; як дасягнуць поспеху ў навуковай дзейнасці; як стаць канкурэнтаздольным спецыялістам, каб быць карысным нашай краіне і інш. Ганна Сендзер, адказваючы на пытанні студэнтаў, падкрэсліла, што студэнты і выпускнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна найперш павінны быць патрыётамі сваёй краіны, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, быць інтэлектуальна развітымі, адукаванымі і адказнымі, дэманстраваць высокі ўзровень агульнай і карпаратыўнай культуры, адданасць сваёй справе і роднай Беларусі.
Напрыканцы сустрэчы Ганна Мікалаеўна пажадала студэнтам здароўя і поспехаў у вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці.

