Сесія ў стылі ART – у БрДУ завяршыўся фестываль творчасці першакурснікаў

Фінал універсітэцкага фестывалю творчасці першакурснікаў «Арт-сесія-2019» адбыўся 20 лістапада. Студэнты годна здалі першую ў сваім жыцці сесію – сесію ў стылі ART. Яе мэта – адаптацыя навучэнцаў да студэнцкага жыцця і выяўленне таленавітай моладзі. Сёлета фінал фестывалю адрозніваўся арыгінальнасцю. У праграму гала-концерта ўвайшлі сучасныя музычныя матывы, дынамічныя танцавальныя рухі, яркія пастаноўкі і праніклівае прачытанне вершаў у выкананні першакурснікаў.

Прывітала галоўных герояў свята прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова. «Штогод у наш універсітэт паступаюць разумныя, таленавітыя і крэатыўныя студэнты, – адзначыла Таццяна Васільеўна. – Я жадаю вам поспехаў, удачы і невычэрпнай энергіі, каб радаваць навакольных сваёй творчасцю».

У канцы фестывалю яна ўзнагародзіла пераможцаў. Пераможцамі сталі:

1-е месца – сацыяльна-педагагічны факультэт,

2-е месца – геаграфічны факультэт,

3-е месца – псіхолага-педагагічны факультэт.

Па традыцыі ў фестывалі творчасці першакурснікаў заўсёды шмат намінацый. І гэты год не стаў выключэннем:

«Канферансье» – Максім Бідзюра (псіхолага-педагагічны факультэт), Крысціна Кулік (філалагічны факультэт) і Валерыя Ждановіч (геаграфічны факультэт).

«Інструментальны жанр» – Айгул Аннаева (фізіка-матэматычны факультэт), Ніна Тэадаровіч (юрыдычны факультэт), Кацярына Касынюк (філалагічны факультэт).

«Арыгінальны нумар» – танец «Пчолка Мая» танцавальнага калектыву фізіка-матэматычнага факультэта, аўтарскі нумар Сухана Бердыева (геаграфічны факультэт), Лізаветы Шукала і Аляксандра Курбанава (факультэт замежных моў).

«Мастацкае слова» – Сяргей Лешык (біялагічны факультэт), Шатлык Сылапаў (біялагічны факультэт), аўтарскі верш Ганны Майсейчык (філалагічны факультэт; аўт.), Кацярына Мізерыя (філалагічны факультэт; аўт.), Кацярына Сіманюк і Дзіяна Лапіцкая (псіхолага-педагагічны факультэт), Ангеліна Кіслашчанкова (геаграфічны факультэт), Ірына Назарук і Вольга Гарбацкая (факультэт замежных моў).

«Вакальнае майстэрства» – трыа ў складзе Марыі Стаціўкі, Кацярыны Шапяцюк і Крысціны Сарокінай (сацыяльна-педагагічны факультэт), Яна Кароль (фізіка-матэматычны факультэт), Ірына Шчэрбін (псіхолага-педагагічны факультэт), Валерыя Ждановіч (геаграфічны факультэт), Го Цзямін (філалагічны факультэт), Наталля Пшанічная (геаграфічны факультэт).

«Вакальна-харэаграфічнае майстэрства» – Марыя Адамчук і танцавальны калектыў біялагічнага факультэта; Крысціна Палешка, Вікторыя Адамовіч, Наталля Страха і танцавальны калектыў сацыяльна-педагагічнага факультэта; Анастасія Якаўлева, Аляксандра Гузарэвіч і танцавальны калектыў гістарычнага факультэта.

«Танцавальнае майстэрства» – флеш-моб танцавальнага калектыву фізіка-матэматычнага факультэта, танец «Girl power» танцавальнага калектыву сацыяльна-педагагічнага факультэта, танец «You are the only one» танцавальнага калектыву псіхолага-педагагічнага факультэта, Абдулатыф Рэйімбердыеў (біялагічны факультэт), Зухра Садуллаева (біялагічны факультэт), Аляксандра Карплюк (факультэт замежных моў), Дар’я Мятла (геаграфічны факультэт), Алеся Крылова і Любоў Лабун (факультэт фізічнага выхавання).

«Тэатральнае майстэрства» – гумарыстычны нумар «Чаканне / рэальнасць» псіхолага-педагагічнага факультэта, гумарыстычныя замалёўкі «Ратуйце нашу англійскую» факультэта замежных моў, гумарыстычная замалёўка «КВЗ Бенедысюк» геаграфічнага факультэта.

«Мультымедыяпрэзентацыя» – сацыяльна-педагагічны факультэт.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: