Сесія ў стылі Арт

Як вы думаеце, у чым заключаецца сакрэт паспяховага студэнта? Безумоўна, у ім сплятаецца мноства розных кампанентаў: працавітасць, стараннасць, патрыятызм, любоў і іншыя. З чаго ж складаецца гэты яркі і незвычайны «кактэйль» для першакурснікаў, можна было даведацца 18 лістапада. У гэты дзень адбыўся гала-канцэрт фестывалю творчасці першакурснікаў «Арт-сесія – 2014».

З першых акордаў свята гледачы «апынуліся» на здымках тэлевізійнай праграмы «Смак», дзе на імправізаванай кухні ўжо на ўсю моц гаспадарылі вядучыя Дзмітрый Гаргун і Вадзім Целеш (юрыдычны факультэт). Разнастайнасць і яркасць «інгрэдыентаў», з якіх яны рыхтавалі фінальную страву, уражвала: акрабатычны нумар у выкананні Валерыі Болдаравай (факультэт фізічнага выхавання), незвычайная ігра на шкляначках ад студэнтак юрыдычнага факультэта, вядомыя вершы ад Марыі Быкавай (сацыяльна-педагагічны факультэт) і Пятра Васілеўскага (біялагічны факультэт) і многае іншае. Прадстаўніцы філалагічнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў (Алена Валюк, Дар'я Мінкевіч) выканалі добра знаёмыя многім слухачам і ўжо ўпадабаныя кампазіцыі з кінафільмаў «Доўгая дарога ў дзюнах» і «Хаціко». «Запалілі» залу Кацярына Баранава (сацыяльна-педагагічны факультэт) і Дар'я Пятрушка (геаграфічны факультэт). Каця імправізавала ў стылі хіп-хоп, а Даша выканала рускую народную песню «Выйду на вуліцу» ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Кранальна і пяшчотна глядзеўся вакальны дуэт Яўгена Клімашэвіча і Юліі Падлескай (факультэт фізічнага выхавання). Ноту патрыятызму ў канцэртны рэцэпт дадаў Дзмітрый Уснарскі (гістарычны факультэт) песняй «Беларусь мая». Выступленні студэнтаў фізіка-матэматычнага і факультэта фізічнага выхавання аб'яднала адна дэталь – маскі, але наколькі ж розныя і па-свойму прыгожыя былі фіз-матаўскае класічнае танга і рытмічны спартфакаўскі хіп-хоп.

Такім чынам, прыйшоў час падводзіць вынікі. Лепшай у намінацыі «Мастацкае слова» стала Зінаіда Шайко (псіхолага-педагагічны факультэт). Вобраз восені, які так гарманічна і лірычна прадставіла дзяўчына на сцэне, нікога не пакінуў абыякавым. У арыгінальным жанры не было роўных beat-box'еру Уладзіміру Кіслюку (юрыдычны факультэт). Лепшымі тэатраламі сталі прадстаўнікі філалагічнага факультэта з тэатральнай замалёўкай «Міфы пра журналістаў», таксама прадстаўніца філфака Алена Валюк стала лепшай сярод выканаўцаў інструментальнага жанру. Тытула лепшай вакалісткі была ўдастоена Яніна Гац (факультэт замежных моў). Першае месца па выніках прэзентацый апынулася ў скарбонцы юрыдычнага факультэта. Пераможцам фестывалю творчасці першакурснікаў сярод факультэтаў стаў сацыяльна-педагагічны факультэт, другое месца ў юрыдычнага факультэта і фізічнага выхавання, трэцяе месца падзялілі філалагічны факультэт і факультэт замежных моў. Усе астатнія факультэты былі адзначаны ў розных намінацыях.

Студэнцкі клуб

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта