Семінар «Шлях у прафесію»

22 красавіка 2014 года кафедра методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі правяла вучэбна-метадычны семінар «Шлях у прафесію», у працы якога прынялі ўдзел студэнты педагагічных спецыяльнасцей фізіка-матэматычнага факультэта, настаўнікі матэматыкі і інфарматыкі вышэйшай катэгорыі агульнаадукацыйных устаноў г.Брэста.

Сярод іх – І.Д.Патапава (ДУА «Ліцэй №1 імя А.С.Пушкіна»), В.П.Карамзін (ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава»), І.Н.Басін (ДУА «Гімназія №2 г.Брэста»), А.І.Басіна (ДУА «Гімназія №2 г.Брэста»), Д.В.Сядун (ДУА «СШ №30 імя Д.Б.Гвішыяні г.Брэста»), А.А.Лук’янчук (ДУА «СШ №7 г.Брэста»), К.В.Нахрацьянц (ДУА «СШ №23 г.Брэста»), доктар-псіхатэрапеўт вышэйшай катэгорыі Л.Л.Рояк (Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі).

Акрамя таго, у семінары ўдзельнічалі дэкан фізіка-матэматычнага факультэта А.А.Катлоўскі, загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі А.П.Грынько, старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі, намеснік дэкана па выхаваўчай працы Л.І.Капіца.

Вядучыя настаўнікі агульнаадукацыйных устаноў г.Брэста падзяліліся са студэнтамі сваімі педагагічнымі знаходкамі, расказалі аб сваёй дарозе ў прафесію «Настаўнік». Тэматыка семінара выклікала вялікую цікавасць у студэнцкай аўдыторыі і жывую дыскусію. Падводзячы вынікі працы семінара, удзельнікі канстатавалі высокі арганізацыйны і навукова-практычны ўзровень мерапрыемства.

Фізіка-матэматычны факультэт

Падзяліцца: