Семінар “Нарматыўнае прававое рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце”

У рамках Тыдня ведаў 7 верасня 2021 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна прайшоў семінар “Нарматыўнае прававое  рэгуляванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўніверсітэце”.

У рабоце семінара прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай працы, намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, спецыялісты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, студклуба і спартклуба, педагагічныя работнікі студэнцкага гарадка, лідары моладзевых  грамадскіх арганізацый.

Традыцыйна ў пачатку навучальнага года спецыялісты, задзейнічаныя ў ІВП са студэнтамі, абмяркоўваюць пытанні, звязаныя са стварэннем умоў для рэалізацыі моладзевай палітыкі ва ўніверсітэце, з актуалізацыяй ведаў па нарматыўным, навукова-метадычным, праграмна-планавальным забеспячэннi ІВП і з развіццём супрацоўніцтва арганізатараў выхаваўчай прасторы ўніверсітэта.

У ходзе мерапрыемства разглядаліся таксама асноўныя напрамкі павышэння інфармацыйнай граматнасці суб’ектаў адукацыйнай прасторы ў кантэксце забеспячэння нацыянальнай бяспекі, арганізацыі ІВП па стварэнні дадатковых умоў па забеспячэнні жыццядзейнасці студэнтаў ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах, пытанні вядзення праграмна-планавальнай і справаздачнай дакументацыі, асаблівасці працы са студэнтамі, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: