Савет універсітэта

31 студзеня 2022 года адбылося чарговае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, на якім падведзены вынікі навуковай, вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы кафедраў у 2021 годзе. У пачатку пасяджэння рэктар універсітэта прафесар Г. М. Сендзер павіншавала ўсіх з Днём беларускай навукі, падзякавала выкладчыкам за іх унёсак у навуковыя дасягненні ўніверсітэта і пажадала новых творчых поспехаў. Пераходзячы да ўзнагароджанняў, рэктар уручыла знак “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі прафесару І. А. Швед і Падзяку Міністра спорту і турызму дацэнту І. Ю. Міхуце за дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці.

  

Затым былі ўзнагароджаны выкладчыкі і калектывы, якія дабіліся найлепшых вынікаў у 2021 годзе. Так, першае месца ў сукупным рэйтынгу заняў фізіка-матэматычны факультэт, другое – сацыяльна-педагагічны факультэт, трэцяе – факультэт прыродазнаўства. Лепшымі ў сукупным асабістым рэйтынгу сталі загадчык кафедры алгебры, геаметрыі і матэматычнага мадэліравання А. М. Сендзер (І месца), загадчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыйных ураўненняў і іх дадаткаў М. М. Сендзер (ІІ месца), дацэнт кафедры матэматычнага анлізу, дыферэнцыйных ураўненняў і іх дадаткаў С. А. Марзан (ІІІ месца). У сукупным рэйтынгу кафедр месцы размеркаваліся наступным чынам: І месца – кафедра матэматычнага анлізу, дыферэнцыйных ураўненняў і іх дадаткаў, ІІ месца – кафедра алгебры, геаметрыі і матэматычнага мадэліравання, ІІІ месца – кафедра геаграфіі і прыродакарыстання.

  

Былі ўзнагароджаны таксама выкладчыкі і калектывы, што дабіліся лепшых вынікаў у навукова-даследчай дзейнасці, а таксама лідары рэйтынгу ў вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы сярод выкладчыкаў, кафедраў і факультэтаў. Асобна грашовымі сертыфікатамі і дыпломамі былі адзначаны лепшыя студэнцкія навукова-даследчыя аб’яднанні ўніверсітэта.

Падзяліцца: