Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы

28–30 студзеня ў Гомелі праходзілі спаборніцтвы Рэспубліканскіх лёгкаатлетычных гульняў сярод студэнтаў у памяшканні – 2022.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з 25 вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны. У выніку каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна заняла VI агульнакаманднае месца.

Не адзін раз нашы хлопцы і дзяўчаты падымаліся на п’едэстал:

месца ў спартыўнай хадзьбе на 3000 м і месца ў спартыўнай хадзьбе на 5000 м заняў студэнт факультэта фізічнага выхавання і турызму Мікіта Каляда;

II месца ў спартыўнай хадзьбе на 3000 м і II месца ў спартыўнай хадзьбе на 5000 м заняў студэнт факультэта фізічнага выхавання і турызму Дзмітрый Лук’янчук;

III месца ў спартыўнай хадзьбе на 3000 м і II месца ў спартыўнай хадзьбе на 5000 м заняла студэнтка II курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Ганна Нагорная;

III месца ў бегу на 60 м заняла студэнтка IIІ курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Елізавета Бойка;

I месца ў скачках у вышыню заняла студэнтка II курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Анастасія Кулай;

III месца ў штурханні ядра заняў студэнт I курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Іван Кручанок.

Нарэшце, месца ў штурханні ядра з вынікам 20 м 54 см (а гэта рэкорд універсіяды) заняў студэнт I курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Дзмітрый Карпук.

Віншуем пераможцаў і прызёраў!
Хутчэй! Вышэй! Мацней!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: