Рэспубліканская акцыя “Чысты лес”

9 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь прайшла рэспубліканская акцыя “Чысты лес”, прымеркаваная да Года народнага адзінства.

Валанцёрскія атрады “СОВы” (пад кіраўніцтвам Матусевіч Н. М.) і “НеаГея” (пад кіраўніцтвам Абрамавай І. В.), а таксама студэнцкі савет інтэрната № 1 прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Студэнты навялі парадак на былым форце Брэсцкай крэпасці “Дубіннікі”, месцы масавага расстрэлу жыхароў Брэста ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прыбралі ў Брэсцкім лясгасе.

  

Дадзенае мерапрыемства стала традыцыйным і праводзіцца з мэтай навядзення парадку ў лясным фондзе і выхавання ў грамадзян беражлівых адносін да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў краіны – лесу.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: