Рэктар Ганна Сендзер узнагароджана нагрудным знакам

Рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна Ганна Сендзер узнагароджана нагрудным знакам “За адданасць галіноваму прафсаюзу ЦК «Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў адукацыі і навукі»”. Гэта адбылося ў рамках урачыстага сходу з нагоды 100-годдзя Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі 15 чэрвеня ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

На мерапрыемстве старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначыў сімвалічнасць таго, што векавы юбілей прафсаюз адзначае ў Год народнага адзінства, і падзякаваў педагогам за прынцыповае, паслядоўнае і аб’ектыўнае адстойванне інтарэсаў людзей.

У гэты дзень былі ўзнагароджаны каля 60 прадстаўнікоў педагагічных прафесій. Дарэчы, Ганна Мікалаеўна – прадстаўнік педагагічнай дынастыі, да якіх на сходзе была асаблівая ўвага, бо прафесія настаўніка заўсёды запатрабавана ў грамадстве.

Падзяліцца: