Рэферэндум – значымая форма народнага волевыяўлення

Добрай традыцыяй у БрДУ імя А.С. Пушкіна стала запрашэнне студэнцтва да абмеркавання самых актуальных пытанняў грамадскага жыцця краіны. Чарговая дыялогавая пляцоўка на тэму “Рэферэндум – значымая форма народнага волевыяўлення” прайшла ва ўніверсітэце 27 снежня 2021 года з удзелам студэнцкага савета самакіравання ўніверсітэта/факультэтаў, лідараў студэнцкага прафсаюзнага руху, актывістаў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” універсітэта і студэнтаў гістарычнага факультэта спецыяльнасцей “Гісторыя. Паліталогія”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў дыялогу звярнулася рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна адзначыла, што ў нашай краіне навучаюцца крэатыўныя, разумныя, ініцыятыўныя студэнты, і вылучыла адну з асноўных мэт устаноў вышэйшай адукацыі – выхаванне актыўнага грамадзяніна і патрыёта.

У ходзе дыялогавай пляцоўкі ў кантэксце станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці абмяркоўваліся пытанні нацыянальнага канстытуцыяналізму, палітыка-прававых асноў арганізацыі і правядзення рэферэндуму.

Падзяліцца: