Раённае метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

18 лістапада 2014 года супрацоўнікі цэнтра «Прафарыенцір» прынялі ўдзел у працы раённага метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў «Роля класнага кіраўніка ў працы па прафарыентацыі і профільнай падрыхтоўцы вучняў», якое адбылося на базе ДУА «Сярэдняя школа г.п. Дамачава».

Пра новыя падыходы да прафарыентацыі расказала Марыя Сцяпанаўна Кавалевіч – кіраўнік Цэнтра «Прафарыенцір» БрДУ імя А.С. Пушкіна. Асаблівая ўвага была ўдзелена сучасным падыходам да арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца ў Цэнтры «Прафарыенцір»: кампетэнтнаснаму, дзейнасна-развіццёваму і поліпрафарыентацыйнаму.

Абмеркавалі магчымасць выкарыстання ў школе сучасных прафарыентацыйных тэхналогій: дыялогу, палілогу, імітацыйна-гульнявых і праектных тэхналогій, эўрыстычных метадаў і коўчынгавых тэхналогій.

Педагог-псіхолаг Цэнтра А.М. Дубіна паказала аўдыторыі прэзентацыю пра прафесіі і спецыяльнасці ўніверсітэта, а Ю.С. Рынкевіч правяла камп’ютарную дыягностыку і індывідуальнае псіхалагічнае кансультаванне вучняў Дамачаўскай СШ.

Вопытам арганізацыі прафарыентацыйных урокаў, экскурсій, тэматычных класных гадзін, бацькоўскіх сходаў, прафарыентацыйных трэнінгаў падзяліліся класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі, педагогі-псіхолагі і сацыяльныя педагогі раёна.

Вялікую цікавасць выклікаў майстар-клас па арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці ў пачатковай школе.

Цэнтр «Прафарыенцір»

Падзяліцца: