Рада ўніверсітэта падвяла вынікі працы за 2014 год

23.01.2015 адбылася Рада ўніверсітэта, на якой былі падведзены вынікі навуковай, вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы кафедраў універсітэта і выкананне планаў павышэння кваліфікацыі.

Адзначана праца па ўкараненні адукацыйных стандартаў новага пакалення, аптымізацыі пераліку спецыяльнасцей на I і II ступенях вышэйшай адукацыі з улікам патрэб рэгіёна, арганізацыйна-метадычных і кадравых магчымасцей, а таксама ўзроўню рэнтабельнасці падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўніверсітэце (ажыццёўлены набор на новыя спецыяльнасці «Камп’ютарная фізіка» і «Сацыяльная педагогіка», спецыяльнасці практыка-арыентаванай магістратуры «Вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі», «Сацыяльная псіхалогія»). Удасканальваецца сістэма ўзаемадзеяння ўніверсітэта з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў па прыцягненні спецыялістаў да ўдзелу ў адукацыйнай дзейнасці, уключаючы падрыхтоўку вучэбных і метадычных распрацовак, што набліжае ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў да патрэб інавацыйнага развіцця галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Актывізавалася дзейнасць кафедраў па падрыхтоўцы вучэбных выданняў з грыфам Міністэрства адукацыі ці профільнага ВМА, па ўкараненні ў адукацыйны працэс сучасных тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных. Рэалізаваны новыя формы ідэалагічнай і выхаваўчай працы з навучэнцамі (практыка-арыентаваны праект «Стань лідарам», Рэспубліканскі студэнцкі форум па сацыяльнай падтрымцы дзяцей-сірот і асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спартыўнае свята для замежных і беларускіх навучэнцаў «Мова спорту – мова дружбы» і інш.).

Прынята рашэнне аб мерах маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу (ПВС), кіраўнікоў кафедраў і факультэтаў, якія занялі лідарскія пазіцыі ў гадавым рэйтынгу па выкананні адпаведных паказчыкаў.

За навукова-даследчую дзейнасць будуць дыферэнцавана заахвочаны: работнікі з ліку ПВС, якія занялі першыя 15 месцаў у персанальным рэйтынгу ПВС; загадчыкі, кафедры якіх занялі 1–9 месцы (У.У. Лосеў, У.А. Сенькавец, А.В. Матысік, А.М. Вабішчэвіч, Г.М. Казаручык, У.С. Секержыцкі, Л.В. Скібіцкая, А.І. Пашковіч, А.П. Грынько); дэканы, факультэты якіх занялі 1 месца (гістарычны, Н.П. Галімава), 2 месца (юрыдычны, А.М. Грыгаровіч), 3 месца (сацыяльна-педагагічны, Н.А. Леанюк); работнікі з ліку ПВС, якія маюць публікацыі ў выданнях, што ўваходзяць у базу Scopus і Web of Science і / або індэкс Хірша (h-index) (М.А. Багдасараў, Д.А. Будзько, М.П. Ярчак, Л.Г. Лысюк, А.П. Колбас, Н.Ю. Колбас, М.В. Ляўкоўская, І.І. Макаед, А.В. Матысік, У.А. Плецюхоў, А.Ф. Равінскі, А.М. Тарасюк , В.У. Трыгук, А.А. Трафімук, А.П. Худзякоў, А.В. Чычурын, У.В. Шымалаў); за арганізацыю навукова-даследчай працы студэнтаў (НДПС) будуць заахвочаны загадчыкі, кафедры якіх занялі 1–3 месцы за арганізацыю НДПС (У.У. Лосеў, Г.М. Казаручык, Л.В. Скібіцкая).

За вынікі вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы заахвочваюцца: работнікі, якія занялі першыя 15 месцаў у персанальным рэйтынгу ПВС; загадчыкі, кафедры якіх занялі 1–9 месцы (В.Б. Пераход, Л.В. Скібіцкая, Т.В. Нічышына, С.У. Панько, Г.М. Казаручык, У.У. Лосеў, В.Ю. Маскалюк, А.В. Матысік, Т.В. Сянькевіч); дэканы, факультэты якіх занялі 1 месца (філалагічны, В.А. Фелькіна), 2 месца (сацыяльна-педагагічны, Н.А. Леанюк), 3 месца (замежных моў, С.М. Севярын).

Прэс-служба ўніверсітэта

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта