П’едэстал для барцоў

30 мая завяршыўся ХХ Міжнародны фестываль славянскіх баявых майстэрстваў “Нёманскі рубеж”, прысвечаны гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і адкрыты рэспубліканскі турнір па армейскім рукапашным баі памяці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў, якiя праводзiлiся ў горадзе Гродна.

Праграма фестывалю і турніру была вельмі насычаная: казацкая джыгітоўка, асабістыя спарынгі, камандная барацьба “сценка на сценку”, паказальныя выступленні клубаў, гістарычныя сярэдневяковыя баі, турнір па стральбе з лука, майстар-клас па славянскіх гульнях, кадэцкі страявы агляд, канцэртная праграма.

Па выніках трох дзён каманда нашага ўніверсітэта заняла ганаровае ІІІ месца.

Таксама з 24 па 28 мая на базе УА “Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж” прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2021 па боксе.

Нашы студэнты не засталіся без узнагарод. І месца ў вагавай катэгорыі 49 кг заняў студэнт гістарычнага факультэта Марцін Савіч, ІІІ месца ў вагавай катэгорыі 81 кг заваяваў Аляксандр Герман – студэнт факультэта фізічнага выхавання.

Мы віншуем спартсменаў і трэнераў каманд – старшых выкладчыкаў кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Ігара Іосіфавіча Глебіка і Віктара Віктаравіча Лісюка з поспехам і жадаем яркіх спартыўных перамог у будучым!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: