Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь у БрДУ імя А.С. Пушкіна

Урачыстае мерапрыемства да дня нараджэння А.С. Пушкіна прайло 6 чэрвеня 2021 года каля помніка вялікаму рускаму паэту. У ім прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Я.У. Лук’янаў, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Г.І. Барысюк, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта А.С. Рагачук, Генеральны консул Генеральнага консульства ў г. Брэсце І.Ю. Канякін, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прафесар Г.М. Сендзер, студэнты, навучэнцы гімназій, школ горада і інш.

Пасля цырымоніі ўскладання кветак да помніка А.С. Пушкіну госці свята наведалі Рускі цэнтр універсітэта, дзе ў гэты час у фармаце відэаканферэнцыі праходзіў Міжнародны конкурс чытальнікаў “Палімоўны Аляксандр Сяргеевіч Пушкін”. Студэнты чыталі вершы паэта, а Я.У. Лук’янаў падзяліўся цікавымі падзеямі з асабістага жыцця, расказаў пра значымасць філалагічнай адукацыі ў жыцці чалавека. У канцы сустрэчы рэктар універсітэта Ганна Сендзер уручыла Я.У. Лук’янаву памятныя падарункі.

  

Дыялог аказаўся змястоўным і ўзаемакарысным. Наведванне гасцямі Зімняга саду ўніверсітэта падвяло вынік чатырохдзённага знаходжання Я.У. Лук’янава ў Брэсце і Брэсцкай вобласці.

Ірына Шлойда, спецыяліст Рускага цэнтра

Падзяліцца: