Партызаны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

З мэтай прыцягнення ўвагі маладых беларусаў да тэмы Вялікай Айчыннай вайны і для таго, каб юнакі і дзяўчаты на ўласныя вочы пабачылі зафіксаваныя падзеі ваенных гадоў, яшчэ глыбей усвядомілі цану Вялікай Перамогі і ўвабралі ў свае сэрцы пачуццё патрыятызму і гонару за незалежную і мірную Беларусь, 5 мая ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адкрылася Рэспубліканская інтэрактыўная выстава “Партызаны Беларусі”, якая будзе працаваць у нашым універсітэце да 12 мая.

Звяртаючыся да студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей выставы, рэктар універсітэта Ганна Сендзер адзначыла, што ў пачатку трыумфальнага мая святкуецца перамога мужнасці савецкіх людзей над фашызмам. Разам з войскамі Чырвонай Арміі на барацьбу з нямецкімі захопнікамі падняўся ўвесь савецкі народ. Партызанскі рух у Беларусі пачаўся ўжо ў чэрвені 1941 года і насіў агульнанацыянальны характар. Каля 440 тысяч беларускіх партызан да канца 1943 года былі аб’яднаны ў 1255 атрадаў. За гады вайны яны правялі некалькі этапаў аперацыі “Рэйкавая вайна” па масавым разбурэнні чыгуначных камунікаый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак ворага. Выконвалі партызаны і іншыя баявыя задачы – рабілі ўсё магчымае для таго, каб захаваць незалежнасць нашай краіны. Кожнаму беларусу вядомы імёны герояў-пераможцаў: Васіль Корж, Пётр Панамарэнка, Мікалай Гойшык, Марат Казей, Вера Харужая і інш. Рэктар напомніла маладому пакаленню, што шчаслівая будучыня чакае толькі тых, хто памятае пра сваё мінулае.

Намеснік дырэктара галоўнага рэдактара выдавецкага дома “Беларусь сёння” Іван Сінічкін расказаў пра тое, як праводзілася праца па стварэнні выставы. На думку намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ірыны Захарэвіч і начальніка цэнтра рознічнага бізнесу Брэсцкага абласнога ўпраўлення ТАА “ААБ “Беларусбанк”” – афіцыйнага партнёра экспазіцыі – Наталлі Шпакоўскай, партызанскі рух быў той сілай, якая імкліва вяла савецкі народ да перамогі. Таму сучаснае пакаленне абавязана памятаць урокі гісторыі і быць удзячным продкам за жыццё ў незалежнай і мірнай краіне.

Выкананнем ваеннай песні “Ад герояў былых часоў” загадчык студэнцкага клуба Юлія Рахта эмацыянальна перадала трагедыю, якая напаткала тых, хто мужна змагаўся на полі бою.

Экспазіцыя “Партызаны Беларусі”, заснаваная на дакументах інтэрнэт-праекта “Выдавецкага дома «Беларусь сёння»”, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь partizany.by і матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, прымеркавана да Дня Вялікай Перамогі. Гістарычныя фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагародныя лісты партызан і падпольшчыкаў – аснова выставы, якая расказвае пра партызанскі рух, подзвігі і заслугі партызан. Унікальнасць экспазіцыі заключаецца ў наяўнасці брэндаванага інтэрактыўнага стэнда праекта, які дае магчымасць кожнаму, хто пажадае, паспрабаваць знайсці сваіх родзічаў, якія былі партызанамі ці падпольшчыкамі.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта