-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Новы год – час цудаў!
Адзін раз у год, калі зямлю пакрывае белы снег, па ўсім свеце адбываецца цуд: надыходзіць Новы год. У такія моманты нават самыя дарослыя вераць у казку.
Новы год – час чараўніцтва і выканання жаданняў, і, вядома, – час дабрыні! Асаблівае значэнне гэтае свята мае для дзяцей, якія апынуліся ў бальніцы.
27 снежня 2019 года ў УАЗ «Брэсцкая абласная дзіцячая бальніца» «высадзіўся» дэсант казачных герояў і чараўнікоў, якімі па старой добрай традыцыі сталі студэнты II курса псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі пачатковай адукацыі Н. Г. Чубінашвілі.
Казачныя героі захапілі дзяцей у свет казкі і чараўніцтва. Рабяты разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Піратам і Бабай Ягой гулялі, танцавалі, вадзілі карагоды.
У канцы навагодняга прадстаўлення кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак, якія сабралі для іх студэнты факультэта падчас дабрачыннай акцыі.
Бітнева Маргарыта, Прыхожка Алена,
студэнткі II курса псіхолага-педагагічнага факультэта