Навучанне ў аддаленым рэжыме: праблемы, новыя магчымасці, рэальны вопыт

21 мая 2021 года адбыўся гарадскі навукова-метадычны семінар «Дыстанцыйнае навучанне як сучасны фармат выкладання», арганізаваны ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. I. Хована» і кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання.

Кандыдат філалагічных навук дацэнт Г. М. Канцавая і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. I. Хована» В. К. Красько, адкрываючы семінар і вітаючы яго ўдзельнікаў, адзначылі, што за мінулы год у сістэме адукацыі назапашаны пэўны вопыт працы ў аддаленым рэжыме з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, выдзелілі цяжкасці і праблемы, з якімі сутыкнуліся педагогі пры арганізацыі дыстанцыйнага навучання, а таксама перавагі і перспектывы аддаленага навучання для сістэмы адукацыі.

У рамках семінара вопытам працы ў рэжыме аддаленага навучання з выкарыстаннем ІКТ падзяліліся настаўнікі пачатковых класаў Раіса Віктараўна БяловаДыстанцыйнае навучанне як адна з формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пачатковай школе»), Юлія Васільеўна АсіюкВыкарыстанне маршрутных лістоў у аддаленым навучанні»); Ірына Дзмітрыеўна ДронжакАсаблівасці арганізацыі працы па дыстанцыйным навучанні (з вопыту работы)»); настаўнік англійскай мовы Ганна Іванаўна Шведак Выкарыстанне інтэрактыўных элементаў у сістэме дыстанцыйнага навучання») і інш.

Ірына Яўгенаўна Клімовіч, загадчык аддзела культурна-інфармацыйнай праектнай дзейнасці Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з электроннымі рэсурсамі сайта бібліятэкі, якія будуць карыснымі для настаўнікаў пачатковых класаў, а загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Жанна Валер’еўна Юркевіч – з краязнаўчымі інфармацыйнымі рэсурсамі сайта гарадской бібліятэкі.

Падвядзенне вынікаў семінара прайшло ў форме «круглага стала», на якім ўдзельнікі абмеркавалі плюсы і мінусы дыстанцыйнага навучання, аднагалосна адзначыўшы, што яно адкрывае новыя магчымасці для павышэння даступнасці і якасці адукацыі.

Па водгуках удзельнікаў, семінар стаў для іх прадуктыўным і карысным мерапрыемствам.

Пасля семінара Наталля Уладзіміраўна Арцёмчык, загадчык чытальнай залы, правяла для яго ўдзельнікаў пазнавальную экскурсію па бібліятэцы.

Выказваем усім удзельнікам сардэчную падзяку і спадзяёмся на новыя сустрэчы!

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: