Навагодняя акцыя «Цуды пад Новы год»

21 снежня на псіхолага-педагагічным факультэце УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» прайшла навагодняя акцыя «Цуды пад Новы год» для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, якія навучаюцца ў дапаможнай школе г. Брэста. Акцыя праводзілася пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры педагогікі пачатковага навучання Т.В. Нічышынай і старшага выкладчыка Г.М. Ткачук.

Акунуцца ў атмасферу чараўніцтва і навагодняй казкі асаблівым дзецям дапамаглі студэнты 1-2 курсаў спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка». Яны наладзілі для прысутных яркі і захапляльны навагодні паказ з вясёлымі гульнямі і святочным карагодам. Усе маленькія ўдзельнікі свята атрымалі салодкія падарункі, сабраныя студэнтамі псіхолага-педагагічнага факультэта, і пераканаліся: цуды пад Новы год здараюцца.

Кафедра педагогікі пачатковага навучання

Падзяліцца: