-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Напоўнім музыкаю сэрцы
Народная вакальная студыя «Ступені» 30 мая выступіла са справаздачным канцэртам «Напоўнім музыкаю сэрцы…».
Мерапрыемства адкрыла прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова, якая адзначыла, што ўсе выступленні «Ступеняў» – гэта свята, бо ў іх заўжды адчуваецца гарманічнае супрацоўніцтва педагога і салістаў, любоў да музыкі, яднанне прафесіяналізму кіраўніка і таленту студэнтаў. Таццяна Васільеўна падзякавала кіраўніку студыі Ларысе Борсук і студэнтам за іх працу.
Удзельнікі выступалі поўным складам, сольна і дуэтамі. У іх рэпертуары асаблівае месца адведзена тэме роднай Беларусі і Вялікай Айчыннай вайны. Так, салісты выканалі песню «Жыццё – цудоўнае імгненне», Ганна Крывецкая – песню «Куточак Беларусі», Уладзіслаў Макарэвіч – кампазіцыі «Спадчына» і «Родная мова». Акрамя эстрадных песень, у канцэртнай праграме гучалі арыі і рамансы. Гэта падкрэслівае жанравую разнастайнасць музычнага матэрыялу, з якім здольны працаваць салісты. Больш за ўсё гледачам спадабаліся харавыя музычныя кампазіцыі «Мы – Сусвет» і «Алілуя каханню», якія былі сустрэты гучнымі апладысментамі.
У канцы справаздачнага канцэрта Ларыса Борсук зазначыла, што музыка – мастацтва пачуццёвае. Менавіта перадаць гаму эмоцый стараліся салісты падчас мерапрыемства. Салiсты народнай вакальнай студыі «Ступені» падзякавалі Ларысе Іванаўне за насычанае творчае жыццё і ўручылі ёй кветкі.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб