Моладзевы форум «Селяхі-2022»

З 27 па 29 мая 2022 года ў ТАК «Белае возера» прайшоў моладзевы форум у фармаце турыстычнага злёту «БРСМ». У ім прынялі ўдзел моладзевыя каманды прадпрыемстваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі горада Брэста. Змагалася за перамогу і каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Раніцай 27 мая наша каманда дабралася да месца дыслакацыі і прыступіла да ўпарадкавання лагера. Пасля ўрачыстага адкрыцця форума адбыўся адкрыты дыялог удзельнікаў турыстычнага злёту і лідараў ГА «БРСМ» г. Брэста. 28 мая першым відам спаборніцтваў стала турыстычная эстафета. Далей нашых удзельнікаў чакала гульня ў валейбол. Пасля – квест. У гэты ж дзень студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна змаглі прадэманстраваць і інтэлектуальныя здольнасці ў музычнай мазгабойні. Вечарам усіх чакалі запальная дыскатэка і караоке-батл, а ў нядзелю – яшчэ шэраг конкурсных выпрабаванняў. З самай раніцы мужчынская палова каманды прыняла ўдзел ў перацягванні каната, а пасля – у спаборніцтвах па дартсе.

На ўрачыстым закрыцці судзі аб’явілі вынікі спаборніцтваў: каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна заняла ІІІ месца сярод каманд навучальных устаноў. Яе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі, кубкамі і падарункамі.

Падзяліцца: