«Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня» – адкрыты дыялог

17 лістапада 2014 года ў межах адкрытага дыялогу «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня» на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіча са студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У сустрэчы, арганізаванай па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА БРСМ і Міністэрства інфармацыі, прынялі ўдзел начальнік упраўлення па справах моладзі Пшанічная Н.І., начальнік аддзела прызнання дакументаў аб адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Міцкевіч І.А.

Наш універсітэт у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці прадстаўляла Аляксандра Суркова – студэнтка 3 курса, старшыня савета студэнцкага самакіравання факультэта замежных моў.

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч адказаў на мноства пытанняў студэнтаў, звязаных з праблемамі развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі ў нашай краіне, абмеркаваў з прысутнымі перспектывы развіцця моладзевай палітыкі і, вядома, павіншаваў усіх з міжнародным Днём студэнта.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: