Міжнародны навукова-практычны online-семінар “Інавацыйныя тэхналогіі, формы, сродкі і метады фізічнага выхавання студэнцкай моладзі”

Кафедрай фізічнай культуры ўпершыню быў арганізаваны Міжнародны навукова-практычны online-семінар “Інавацыйныя тэхналогіі, формы, сродкі і метады фізічнага выхвання студэнцкай моладзі”.

Суарганізатарамі семінара выступілі ФДААУ ВА “Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У.І. Вярнадскага” і ФДААУ ВА “Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына”.

У рабоце Міжнароднага семінара прынялі ўдзел беларускія і замежныя вучоныя, прадстаўнікі сферы фізічнай культуры, месцам працы якіх з’яўляюцца:

Беларускі ўніверсітэт фізічнай культуры,

Беларуская алімпійская акадэмія,

Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт,

Севастопальскі эканомiка-гуманітарны інстытут (філіял) ФДААУ ВА “Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У.І. Вярнадскага”,

ФДААУ ВА “УрФУ імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына”.

Сургуцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт,

ФДБАУ “Кемераўскі дзяржаўны ўніверсітэт”,

Паўднёвы федэральны ўніверсітэт,

Варонежскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры,

Ніжнявартаўскі дзяржаўны ўніверсітэт,

Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т.Р. Шаўчэнкі,

Растоўскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву,

ТАА “Газпрам трансгаз Югорск”,

МААУ “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2”,

ДЮСШ “Спартакавец”.

Агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 60 чалавек.

Асноўная задача семінара – фарміраванне пляцоўкі для інфармацыйнага абмену навукова-практычным вопытам у галіне аздараўленчай, рэкрэатыўнай фізічнай культуры, а таксама адукацыйнай і спартыўнай дзейнасці.

З прывітальным словам выступілі:

дэкан факультэта фізічнага выхавання і турызму Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, дацэнт Сяргей Аляксандравіч Суркоў;

дырэктар Севастопальскага эканомiка-гуманітарнага інстытута (філіял) ФДААУ ВА “Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У.І. Вярнадскага”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Наталля Фёдараўна Лазіцкая;

загадчык кафедры фізічнай культуры Севастопальскага эканоміка-гуманітарнага інстытута (філіял) ФДААУ ВА “Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У.І. Вярнадскага”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Святлана Віктараўна Цярніцкая;

дацэнт кафедры фізічнай культуры Севастопальскага эканоміка-гуманітарнага інстытута (філіял) ФДААУ ВА “Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У.І. Вярнадскага”, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Таццяна Ігараўна Бачкарова;

загадчык кафедры сэрвісу і аздараўленчых тэхналогій ФДААУ ВА “УрФУ імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ніна Барысаўна Сярова.

Увазе слухачоў былі прапанаваны даклады і майстар-класы. Арганізаваныя ў ходзе мерапрыемства дыскусіі дазволілі абазначыць перспектывы развіцця фізічнай культуры і спорту ў студэнцкім асяроддзі і выпрацаваць канструктыўныя прапановы, што спрыяюць фарміраванню здаровага ладу жыцця, павышэнню ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці студэнцкай моладзі.

Кафедра фізічнай культуры выказвае падзяку ўсім дакладчыкам і слухачам семінара і разлічвае на далейшае супрацоўніцтва.

Падзяліцца: