Міжфакультэцкія дні славянскай пісьменнасці і культуры

З 16 па 28 мая 2022 года на філалагічным факультэце праходзілі Дні славянскай пісьменнасці і культуры. Арганізатарам гэтых Дзён штогод выступае кафедра агульнага і рускага мовазнаўства. Заўжды гэтае свята Слова – добрая нагода ўзгадаць тых, хто сваёй працай пакінуў яркі след у гісторыі развіцця мовы і адукацыі.

Праграма Дзён была насычанай і ўтрымлівала 16 разнапланавых мерапрыемстваў, якія часта выходзілі за межы факультэта.

16 мая за круглы стол «Настаўнікі настаўнікаў» былі запрошаны студэнты І і ІІІ курсаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)». Кандыдат філалагічных навук, дацэнт А.Ю. Яніцкая і выкладчык К.А. Зуева пазнаёмілі маладых філолагаў з вядомымі беларускімі лінгвістамі А.М. Булыкам і А.А. Лукашанцам. Студэнты атрымалі інфармацыю пра навуковую падрыхтоўку выкладчыкаў кафедры агульнага і рускага мовазнаўства пад кіраўніцтвам названых вучоных.

У той жа дзень прайшлі віктарыны «Пачнём ab ovo» для студэнтаў-першакурснікаў спецыяльнасці “Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” і “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” (арганізатар – дацэнт В.А. Фелькіна). Студэнты адкрылі для сябе А.С. Пушкіна з нечаканага боку – як знаўцу класічных моў. Пераможцы – Надзея Леаненка (БФ), Ганна Папека і Руслан Радцэвіч (РФ).

17 мая студэнты І курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” былі на экскурсіі ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага (арганізатары – дацэнты Н.М. Гурына і Н.Я. Нікіціна). Мерапрыемства падрыхтавана супрацоўнікамі сектара рэдкай кнігі. Студэнты пазнаёміліся з выставай “Выданні брэсцкіх друкарняў: праз прызму часу”, паўдзельнічалі ў кніжнай віктарыне.

20–21 мая значным мерапрыемствам Дзён стала Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Слова ў мове, маўленні, тэксце», у якой прынялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты БрДУ імя А.С. Пушкіна, УВА Рэспублікі Беларусь і замежжа (арганізатары – дацэнты В.Б. Пераход і В.А. Фелькіна).

Падрыхтаваны арыгінальны выпуск насценнай газеты «Слова» пад назвай «Свет маіх захапленняў» (па выніках адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу аратарскага майстэрства «Майстар слова – 2022» (арганізатары – дацэнт Л.А. Гадуйка, старшы выкладчык Л.М. Грыцук, студэнты філалагічнага факультэта).

20 мая студэнты І курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» пазнаёміліся з прэзентацыяй «Славутыя імёны Берасцейшчыны» (арганізатар – дацэнт В.Б. Пераход).

З 23 мая ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пачала працаваць выстава «З любоўю з…» (па выніках конкурсу калажаў у рамках Фестывалю замежных студэнтаў 2022 года) (арганізатары – дацэнт Л.А. Гадуйка, старшыя выкладчыкi В.А. Караба і Г.А. Верамяюк).

24–25 мая – асаблівыя днi для тых, хто мае дачыненне да працы са словам. 24 мая – Дзень памяці св. роўнаапостальных Кірылы і Мефодзія. У гэты дзень для першакурснікаў прайшлі захапляльныя мерапрыемствы: гутарка-падарожжа «Графічная сістэма і арфаграфія рускай мовы» (арганізатар – намеснік дэкана філалагічнага факультэта па выхаваўчай працы старшы выкладчык В.А. Караба) і інтэрактыўная гульня «Гісторыя літар рускага алфавіта» (арганізатар – старшы выкладчык Л.М. Грыцук). Удзельнікам неабходна было даць адказы на пытанні, звязаныя з гісторыяй з’яўлення тых ці іншых літар алфавіта, з колькасцю літар у розныя перыяды яго існавання.

25 мая – Дзень філолага. Найбольш запамінальнае мерапрыемства гэтага дня – літаратурна-музычная сустрэча «Ёсць музыка вялікая – кірыліца…». Студэнты і выкладчыкі былі рады доўгачаканым гасцям – удзельнікам дзіцяча-юнацкага хору Нядзельнай школы пры Свята-Мікалаеўскім (брацкім) храме г. Брэста.

26 мая на ІІ курсе спецыяльнасці «Руская філалогія» прайшоў конкурс знаўцаў гістарычнай граматыкі. Каманды «Яць» і «Юс» змагаліся самааддана, а перамагла першая з іх. Найлепшыя знаўцы гістарычнай граматыкі – Анастасія Пілецкая і Валянціна Вандзіч.

26 мая прайшла сустрэча кафедры агульнага і рускага мовазнаўства з замежнымі студэнтамі ІV курса «На парозе прафесійнага жыцця” (арганізатары – дацэнты Л.А. Гадуйка і Н.Я. Нікіціна і старшы выкладчык К.Я. Вярцейка). Адна з задач гэтага праекта – даць магчымасць і выкладчыкам, і выпускнікам асэнсаваць чатыры гады сумеснай дзейнасці, пабачыць, як выраслі нашы выпускнікі, чаму навучыліся, пра што мараць, як размаўляюць на рускай мове. Праграма атрымалася цікавай: творчыя нумары студэнтаў, словы падзякі выкладчыкам, слова на дарогу выпускнікам ад дэкана філалагічнага факультэта Т.В. Сенькевіч і загадчыка кафедры В.Б. Пераход , якая ўручыла падзячныя пісьмы, адрасаваныя бацькам студэнтаў.

28 мая для студэнтаў ІІ курса спецыяльнасці “Руская філалогія” праведзены выязны семінар “Культурныя дзеячы Брэстчыны: Нямцэвічы” (музей “Сяліба Нямцэвічаў”, арганізатар – старшы выкладчык А.А. Пасохін).

Дні славянскай пісьменнасці і культуры ў чарговы раз засведчылі, што на філалагічным факультэце вучацца і працуюць не выпадковыя людзі, усіх нас аб’ядноўвае Слова, значэнне якога цяжка пераацаніць. Яно вучыць, радуе і нясе святло.

Старшы выкладчык кафедры агульнага
і рускага мовазнаўства Г.А.
 Верамяюк

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта