Мiлагучная, пявучая, матчына

Да Мiжнароднага дня роднай мовы, якi штогод адзначаецца 21 лютага, на псiхолага-педагагiчным факульэце праведзены шэраг мерапрыемстваў. У ходзе блiц-гульнi «Смак роднай мовы» студэнты знаходзiлi да рускiх словазлучэнняў аднаслоўныя словы-адпаведнiкi ў беларускай мове; падчас вiктарыны «Беларуская мова – наш скарб» разгадвалi крыжаванку, рэбусы, перакладалi словы з рускай мовы на беларускую, вызначалi беларускае слова па яго лексiчным значэннi.

Удзельнiкi слайд-праграмы «Беларусь, ты збудавана з беларускiх слоў» дакранулiся да крынiц роднай мовы, праявiлi эрудыцыю пры тлумачэннi значэнняў такiх слоў, як смоўж, конiк, скасавурыцца, стажары, чалеснiкi, хрушч, буслянка, альтанка, сiтаўка, стакротка i iнш., прыгадалi беларускiя прыказкi i прымаўкi, загадкi i жарты.

Адбыўся таксама конкурс вiншавальных паштовак «Пажаданнi роднай мове».

У ходзе мерапрыемстваў удзельнiкi праявiлi знаходлiвасць, кемлiвасць, самастойнасць, творчасць, прыйшлi да вываду, што трэба берагчы i любiць «зямлi бацькоўскай слова», што родная мова жывая i гаваркая, меладычная i мiлагучная, сакавiтая i пяшчотная, што гэта багацце, да якога неабходна адносiцца з павагай.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплiн i методык iх выкладання

Падзяліцца: