Майстар-клас «Фарміраванне міжкультурнай кампетэнцыі ў студэнтаў 1 курса»

22 кастрычніка 2014 г. для ўдасканалення выхаваўчай працы куратараў у вучэбных групах з замежнымі студэнтамі ў межах «Школы куратара» адбыўся майстар-клас «Фарміраванне міжкультурнай кампетэнцыі ў студэнтаў 1 курса».

Вольга Фёдараўна Кашкова, выкладчык кафедры нямецкай філалогіі, падзялілася сваёй сістэмай працы ў гэтым накірунку. Студэнты 4 курса Азіза Акназарава і Оджар Нурагдыеў пазнаёмілі куратараў вучэбных груп розных факультэтаў з культурнымі і паводзінскімі асаблівасцямі туркменскіх студэнтаў.

Усе прысутныя змаглі абмяняцца вопытам у вырашэнні канкрэтных сітуацый, звязаных з замежнымі студэнтамі. Удзельнікам майстар-класа былі прапанаваны «Залатыя правілы» бесканфліктных зносін у розных сацыяльных групах:

  1. супрацоўніцтва і дух партнёрства
  2. гатоўнасць мірыцца з чужым меркаваннем
  3. павага чалавечай годнасці
  4. павага правоў іншых
  5. прыйманне  іншага такім, які ён ёсць
  6. здольнасць паставіць сябе на месца іншага
  7. павага права быць іншым
  8. прызнанне разнастайнасці
  9. прызнанне роўнасці іншых
  10. цярпімасць да чужых меркаванняў, вераванняў і паводзін

Падзяліцца: