Кубак Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы

У Мінску з 10.12.2021 г. па 12.12.2021 г. праходзіў Кубак Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы, у якім прыняла ўдзел каманда нашага ўніверсітэта ў наступным складзе:

Сокал Кацярына Уладзіміраўна, студэнтка I курса факультэта фізічнага выхавання і турызму;

Кузьміна Наталля Аляксееўна, студэнтка I курса факультэта фізічнага выхавання і турызму;

Ісаева Ганна Сяргееўна, студэнтка II курса факультэта фізічнага выхавання і турызму;

Cтарун Елізавета Аляксандраўна, студэнтка II курса факультэта фізічнага выхавання і турызму;

Лабун Любоў Валер’еўна, студэнтка III курса факультэта фізічнага выхавання і турызму;

Мендзяльчук Кацярына Сяргееўна, тудэнтка III курса факультэта фізічнага выхавання і турызму;

Кушнярук Данііл Мікалаевіч, тудэнт II курса факультэта фізічнага выхавання і турызму;

Афуксенідзіс Кірыл Юр’евіч, студэнт III курса факультэта фізічнага выхавання і турызму (дагавор);

Самкевіч Барыс Вітальевіч, студэнт IV курса факультэта фізічнага выхавання і турызму.

Вынікі спаборніцтваў наступныя:

1-е месца ў індывідуальнай мужчынскай праграме ў намінацыі “Сола” заняў Самкевіч Барыс;

2-е месца ў індывідуальнай мужчынскай праграме ў намінацыі “Сола” заняў Кушнярук Данііл;

3-е месца ў індывідуальнай мужчынскай праграме ў намінацыі “Сола” заняў Афуксенідзіс Кірыл;

2-е месца ў намінацыі “Змешаныя пары” занялі Самкевіч Барыс і Ісаева Ганна;

3-е месца ў намінацыі “Змешаныя пары” занялі Кушнярук Данііл і Сокал Кацярына;

3-е месца ў намінацыі “Трыа” занялі Сокал Кацярына, Ісаева Ганна і Лабун Любоў.

Трэнер каманды – Цітова Людміла Сяргееўна – старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання.

Мы віншуем нашых сяброў і трэнера каманды з паспяховым выступленнем і жадаем ім упэўненых перамог надалей.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: