Круглы стол «Асобасна-арыентаваны падыход ва ўзаемадзеянні куратара з групай»

14 студзеня 2016 г. куратары вучэбных груп фізіка-матэматычнага, сацыяльна-педагагічнага, псіхолага-педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў, а таксама факультэтаў замежных моў і фізічнага выхавання сабраліся за круглым сталом абмеркаваць «Асобасна-арыентаваны падыход ва ўзаемадзеянні куратара з групай» (у рамках «Школы куратара»).

Вопытам арганізацыі канструктыўнага дыялогу і выніковага супрацоўніцтва падзялілася старшы выкладчык кафедры педагогікі пачатковага навучання Чубінашвілі Наталля Георгіеўна. У сваім выступленні «Прынцыпы асобасна-арыентаванага ўзаемадзеяння куратара са студэнтамі і іх рэалізацыя ў дзейнасці» яна асвятліла актуальную тэму адаптацыі першакурснікаў да навучання ў ВНУ. Аб ролі куратара ў эстэтычным выхаванні студэнтаў расказала старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі эстэтычнай адукацыі, намеснік дэкана па выхаваўчай працы псіхолага-педагагічнага факультэта Козел Святлана Генадзьеўна. Старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі, намеснік дэкана па выхаваўчай працы фізіка-матэматычнага факультэта Капіца Людміла Іванаўна падзялілася вопытам выкарыстання камунікацыйных тэхналогій пры правядзенні выхаваўчай працы са студэнтамі. Аб неабходным ўліку асобасных асаблівасцей навучэнцаў ва ўзаемадзеянні з імі выказалася педагог-псіхолаг АВП Тарасюк Вікторыя Васільеўна.

Удзельнікі круглага стала абмяркоўвалі і пытанне сацыяльнай актыўнасці і матывацыі студэнтаў да ўдзелу у пазавучэбнай дзейнасці. Гэтае мерапрыемства папоўніла «педагагічны багаж» куратараў новымі эфектыўнымі метадамі выхаваўчай працы з навучэнцамі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: