“Каралева студэнцтва БрДУ”

Універсітэцкі этап Рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту “Каралева Студэнцтва Беларусі” ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў 20 красавіка пад апекай грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Яго ўдзельніцы прадэманстравалі сцэнічную культуру, уменне кантактаваць з аўдыторыяй, веданне этыкету, грацыю, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.

Адкрыла конкурс прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова. Яна адзначыла, што “Каралева Студэнцтва”, арганічна ўпісваючыся ў шматлікія мерапрыемствы, што праводзяцца ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, спрыяе яшчэ большаму згуртаванню студэнтаў універсітэта. “Нашы студэнты – каманда аднадумцаў, – падкрэсліла Таццяна Васільеўна. – Яны яркія, таленавітыя і крэатыўныя, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму”. Прарэктар пажадала поспехаў і перамог удзельніцам.

Восем дзяўчат спаборнічалі ў чатырох іспытах. На этапе “Візітка” яны ў арыгінальнай форме расказвалі пра сябе. У конкурсе прамоўніцкага майстэрства кожная з удзельніц падзялілася сваімі думкамі на тэму “Мы моцныя ў адзінстве”. Сяброўства, добраахвотніцтва і любоў да роднай зямлі – ключавыя пасылы, якія агучылі канкурсанткі. Трэцяе выпрабаванне дазволіла ўбачыць таленты нашых дзяўчат. У прэтэндэнтак на карону лепш за ўсё атрымлівалася спяваць, танцаваць і маляваць. Самым доўгачаканым і цікавым традыцыйна быў апошні этап конкурсу – дэфіле. Кожная з удзельніц стварыла свой непаўторны вобраз і пакарыла членаў журы і гледачоў прыгажосцю, шармам і вытанчанасцю.

Ацэньвала канкурсантаў аўтарытэтнае журы ў складзе першага сакратара Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Юрыя Сегенюка, першага сакратара Брэсцкага гарадскога камітэта ГА “БРСМ” Аляксандра Зорына, прарэктара БрДУ імя А.С. Пушкіна Дзмітрыя Лабаноўскага, старшыні прафкама студэнтаў універсітэта Рамана Чуля, дырэктара мадэльнай школы прыгажосці EI Model Group Алены Кузьміч і пераможцы конкурсу “Каралева Вясна – 2019”, студэнткі геаграфічнага факультэта Ніны Савенка.

Валерыя Ждановіч Ганна Крывецкая Аляксандра Сярбун Кацярына Мендзяльчук

Узнагароджваючы пераможцаў, Юрый Сегенюк адзначыў, што кожная ўдзельніца прыгожая знешне і ўнутрана і ў той жа час не падобная да іншых, таленавітая па-свойму. Астатнія члены журы падзякавалі дзяўчатам за іх прыгажосць, добры настрой і пазітыў.

Вольга Бучык Вікторыя Філатава Дзіяна Лесік Аляксандра Гузарэвіч

Тытул “Каралева Студэнцтва БрДУ” атрымала Ганна Крывецкая (факультэт замежных моў), “I-й віцэ-каралевы Студэнцтва” – Вольга Бучык (фізіка-матэматычны факультэт). “Каралевай Студэнцтва ONLINE” стала Аляксандра Гузарэвіч (гістарычны факультэт). Астатнія ўдзельніцы атрымалі наступныя намінацыі:

«Міс Грацыя» – Кацярына Мендзяльчук, факультэт фізічнага выхавання.

Міс Натхненне” – Аляксандра Гузарэвіч, гістарычны факультэт.

Міс Элегантнасць” – Валерыя Ждановіч, геаграфічны факультэт.

Міс Зачараванне” – Аляксандра Сярбун, сацыяльна-педагагічны факультэт.

Міс Арыгінальнасць” – Вікторыя Філатава, біялагічны факультэт.

Міс Чароўнасць” – Дзіяна Лесік, псіхолага-педагагічны факультэт.

Удзельніцы атрымалі падарункі ад ПА ГА “БРСМ” з правамі РК УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна”, мадэльнай школы прыгажосці EI Model Group і PINK.POINT.NAILS.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта