Калектыў БрДУ прыняў удзел у мітынгу, прысвечанаму Дню Перамогі

9 Мая ў мемарыяльным комплексе Брэсцкая крэпасць-герой кіраўніцтва БрДУ імя А.С. Пушкіна, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты, лідары студэнцкага самакіравання і грамадскіх аб’яднанняў прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Вялікай Перамозе, і ўсклалі кветкі да манумента «Смага».

Мы памятаем подзвіг дзядоў і прадзедаў, здзейснены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і робім усё магчымае, каб повязь часоў і пакаленняў не абрывалася. Мы беражліва захоўваем гістарычную памяць і перададзiм яе сваім нашчадкам, каб пераможны Май заўсёды заставаўся ў сэрцах беларусаў.

  

Юлія Воўк

Падзяліцца: