ХІІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Псіхалагічнае здароўе ў кантэксце развіцця асобы”

18 лютага 2022 года на псіхолага-педагагічным факультэце кафедрай псіхалогіі была арганізавана і праведзена ў вочна-завочным фармаце ХІІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя (з міжнародным удзелам) “Псіхалагічнае здароўе ў кантэксце развіцця асобы”.

У рамках працы пленарнага пасяджэння былі абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з псіхалагічным здароўем чалавека: захаванне рэсурсаў псіхалагічнага здароўя маці ў сітуацыі выхавання дзіцяці з цэрэбральным паралічам (Пеўнева А.М., кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі УА “ГрДУ імя Я. Купалы”; асаблівасці апасродкавага запамінання паняццяў рознага ўзроўню складанасці актыўнымі вэб-карыстальнікамі (Мядзведская А.І., кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры сацыяльнай работы УА “БрДУ імя А.С. Пушкіна); уздзеянне незапланаванай цяжарнасці на адносіны маладых жанчын з партнёрамі (Карчакова Н.В., доктар псіхалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ДВНУ “Ровенскі дзяржаўны ўніверсітэт”) і інш.

У другой палове дня ўдзельнікі канферэнцыі абмеркавалі свае даклады на шасці секцыях: “Метадалагічныя аспекты вувучэння псіхалагічнага здароўя”, “Праблемы развіцця асобы ў антагенезе”, “ Псіхалагічныя ўмовы развіцця суб’ектаў адукацыі”, “Сям’я і псіхалагічнае здароўе чалавека”, “Клінічныя аспекты псіхічнага і псіхалагічнага здароўя”, “Псіхалогія здаровага ладу жыцця”.

У рамках навукова-практычнай канферэнцыі былі праведзены навучальныя майстар-класы для студэнтаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі: “Сістэма свядомаснай трансфармацыі: пераадоленне стану трывогі”; “Па адзенні сустракаюць – па розуме праводзяць”; “Выкарыстанне прыёмаў цялесна-арыентаванай тэрапіі ў рабоце з псіхатраўмамі”; “Стратэгіі выбару адносін”.

Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў, у якім будуць адлюстраваны праблемы падтрымання і захавання псіхалагічнага здароўя асобы на розных этапах антагенезу.

Падзяліцца: